“Таямніцы роднай мовы”
Мэта: садзейнічаць абуджэнню цікавасці вучняў да беларускай мовы.
Задачы:
— стварыць умовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры; актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў;
— папулярызаваць беларускую мову і літаратуру сярод вучняў;
— развіваць уменне працаваць у камандзе;
— выхоўваць любоў і павагу да беларускага слова.
Тып мерапрыемства: інтэлектуальны турнір.
Формы работы: групавая, калектыўная, у парах.
Абсталяванне: раздатачны матэрыял (карткі з заданнямі, бланкі адказаў, граматы, табліцы для падліку балаў), ілюстрацыйны матэрыял (фотаздымкі ў беларускім нацыянальным стылі; цытаты з вершаў пра беларускую мову).
ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА:
I. Арганізацыйны момант:
Уступнае слова настаўніка:
– Добры дзень, паважаныя вучні! Рада вітаць усіх на інтэлектуальным турніры “Таямніцы роднай мовы”. Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
– З прывітальным словам да нашых гасцей выступаюць вучні:
Чытальнік 1:
Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
Чытальнік 2:
У словах тых – надзеі нашы
І нашы мары пра жыццё.
Калі мы з мовай –
Нас не страшыць
Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.
Чытальнік 3:
Пагавары са мной на мове,
Забудзь на час пра “языкі”.
Няхай гучаць у кожным слове
І продкі нашы, і вякі!
Настаўнік:
– Сапраўды, давайце пакінем “языкі” і іншыя прадметы за дзвярамі наша кабінета і звернемся да беларускай мовы. Хоць на кароценькія 45 хвілін… Сёння мы правядзём турнір, які выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы. Гуляюць 2 каманды. А спачатку падзелімся на каманды.
На сталах вучняў ляжаць канверты, дзе змешчаны лісткі рознага колеру. На лістках запісаны беларускія словы і іх адпаведнікі. Задача вучняў – адшукаць сваю “пару” і заняць месца за сталом адпаведнага колеру. Зялёны колер азначае, што вучань сам можа выбраць каманду.
АЛОВАК | КАРАНДАШ |
СУКЕНКА | ПЛАТЬЕ |
КУХАР | ПОВАР |
СУНІЦЫ | ЗЕМЛЯНИКА |
ЛЮТЫ | ФЕВРАЛЬ |
КОШЫК | КОРЗИНКА |
ГАЛІНКА | ВЕТОЧКА |
ЧЫРВОНЫ | КРАСНЫЙ |
ФАРБЫ | КРАСКИ |
ПАДРУЧНІК | УЧЕБНИК |
ЖУРАВІНЫ | КЛЮКВА |
II. Этапы турніру:
Настаўнік:
– Правілы гульні наступныя:
1. Вас чакаюць 5 тураў наступнай тэматыкі: “Ведаем лексіку”; “Перакладаем з рускай мовы”, “Чытаем па-беларуску”, “Правяраем правапіс”, “Уключаем фантазію”. Назвы тураў невыпадковыя. Усё гэта неабходна рабіць, каб авалодаць беларускай мовай.
2. У кожным туры пэўная колькасць пытанняў, за 1 правільны адказ налічваецца 1 бал. Пытанні для каманд агульныя, адказы на іх неабходна запісаць у бланк адказаў.
3. Перамагае каманда, якая набярэ большую колькасць балаў.
– Калі гатовы, то поспехаў і цікавай гульні.
РАЗМІНКА:
– Праверым, наколькі добра вы ведаеце беларускі алфавіт. Каб разгадаць зашыфраванае выказванне, трэба суаднесці лічбу і літару алфавіта.
21, 19, 33, 14, 21 17, 1, 25, 1, 20, 1, 12 – 18, 16, 5, 15, 1, 33 14, 16, 3, 1.
Адказ: Усяму пачатак – родная мова.
Тур 1 “Ведаем лексіку”:
Камандам-удзельніцам дэманструюцца на экране фотаздымкі розных рэчаў (10 секунд – 1 фотаздымак), неабходна запісаць назвы дадзеных прадметаў і запісаць адказы ў бланк:
1. Ліхтар;
2. Шалік;
3. Сукенка;
4. Капялюш;
5. Ручнік;
6. Васілёк (кветка);
7. Галінка;
8. Чарніцы;
9. Хата;
10. Ластаўка (птушка).
Тур 2 “Перакладаем з рускай мовы”:
Перакласці на беларускую мову (без дапамогі слоўніка) наступныя словы:
1. Художник
2. Еда
3. Бусы
4. Учащийся
5. Кровать
6. Яблоко
7. Ромашка
8. Тропинка
9. Спасибо
10. Неделя
На выкананне задання – 3 хвіліны.
Тур 3 “Чытаем па-беларуску”:
На экране дэманструюцца 2-3 малюнкі па творы, камандам неабходна назваць твор (за прозвішча аўтара +1 бал):
1. Ніл Гілевіч “Я — беларус”
2. Алесь Карлюкевіч “Ваверка піша сачыненне”
3. Уладзімір Ліпскі “Беларусь”
4. Алесь Каско “Горад з белаю вежаю”
5. Беларуская народная казка “Музыка-чарадзей”
6. Беларуская народная казка “Легкі хлеб”
III. Хвілінка для адпачынку:
– На самой справе, мы не проста так сабраліся на турнір, прысвечаны беларускай мове. Справа ў тым, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.Для большасці жыхароў нашай краіны роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай… Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова! Ці ведаеце вы, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай мовы?
Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову: мы чытаем класікаў, чуем прыгожую мову ў тэатрах і не перастаём здзіўляцца багаццю беларускай мовы. Мы з вамі яшчэ толькі ў пачатку шляху і многае яшчэ чакае наперадзе, але сёння мы зрабілі яшчэ адзін крок, каб авалодаць беларускай мовай.
Прагляд і абмеркаванне відэароліка “Цікавыя факты пра беларускую мову”.
Тур 4 “Правяраем правапіс”:
На дошцы прымацаваны карткі: на адным баку слова напісана правільна, а на другім – не. Вучні павінны вызначць правільна напісаныя словы. Да дошкі запрашаюцца па 2 удзельнікі ад кожнай каманды, іх задача вызначыць правільна напісаныя словы.За кожны правільны адказ – 1 бал.
1. Лодка/ лотка;
2. Сцежка/ стежка;
3. Голас/ галас;
4. Дэльфін/дзільфін;
5. Сонца/ солнца;
6. Дожджык/ дошчык;
7. Вясёлка; вясолка.
8. Шчодры/ щодры;
9. Дрэўца/ дрэуца;
10. Стужка/ стушка.
Тым часам кожнай камандзе прапанаваны канверт з пазламі, дзе размешчана інфармацыя пра часціны мовы. Неабходна скласці пазлы без памылак. За кожны правільны адказ – 1 бал, + 1 бал – за хуткасць.
Літары о, э пішуцца… | толькі пад націскам |
ў пішацца толькі… | пасля галосных |
Няма слоў, якія пачынаюцца на … | Ы |
У першым складзе перад націскам пішацца … | Я |
Літары е,ё,ю,я абазначаюць | 2 гукі |
Тур 5 “Уключаем фантазію”
На картцы намаляваны пусты шкляны слоік. Задача вучняў запісаць назвы прадметаў на літару М, якія могуць змясціцца ў 3-літровы слоік. За кожны правільны адказ – 0,5 бала.
Падліковая камісія падводзіць вынікі гульні, тым часам вучні праводзяць рэфлексію.
IV. Рэфлексія:
Настаўнік:
– Вы згоднасю прайшлі ўсе іспыты нашага турніру.Давайце падвядзём вынік. Што новага вы даведаліся сёння? Што было цікавым і запамінальным?
Сінквейн (калектыўна):
Мова
Родная, беларуская,
Вучыць, паважаць, ведаць
Усяму пачатак – родная мова.
Радзіма
V. Падвядзенне вынікаў гульні, узнагароджанне пераможцаў:
Агучванне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў.
Заключнае слова настаўніка:
– Беларуская мова – гэта адзін з нашых спрадвечных нацыянальных скарбаў, які захавалі нашы продкі. Мы толькі пачынаем разгадваць таямніцы беларускай мовы, бо знаходзімся толькі ў пачатку шляху. Наперадзе нас чакае шмат новых таямніц, галоўнае – не спыняцца!!!
– Беражыце родную мову, смела размаўляйце і ніколі не цурайцеся роднай мовы. Дзякуй за плённую і шчырую працу!.