21 лютага ў школе ўрачыста адзначылі Дзень роднай мовы. У бібліятэцы школы адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў «Родная мова, цудоўная мова!» Вучні 5-х класаў з задавальненнем наведалі свята, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Вучні 7-х класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”. Вучні 6 і 9 класаў паказалі свае веды ў інтэрактыўнай гульні «Гуляем- мову вывучаем». Анлайн-чэлендж «Чытаем вершы на роднай мове», у якім прынялі ўдзел як вучні, так і настаўнікі школы, упэўніў, што мове роднай жыць!!!!