Тексты духовно-нравственного содержания (для работы на уроках)

        Шчаслівыя людзі

         Альтруізм- з’ява,  не вельмі распаўсюджаная  ў наш час. Альтруісты –людзі, якія  бескарысна  дапамагаюць  іншым. Яны  атрымліваюць  ад гэтага  задавальненне. Гэта можа  быць   клопат аб  блізкіх, пажылых людзях, жывёлах. Альтруісты  могуць аказваць разавую дапамогу, калі гэта патрэбна, а могуць дапамагаць сістэматычна, напрыклад, хворым ці інвалідам.

      Я думаю, што  альтруісты не толькі добрыя людзі, але і …часлівыя, бо а…чуваюць сябе патр…бнымі  і карыснымі. Акружаючыя любяць  і паважаюць іх, таму што яны верныя і надзейныя таварышы, якія  дапамогуць у ця…кія  моманты ж…цця. Кожны хацеў бы, каб яго акружалі такія людзі.

*Вызначце,што адлюстроўвае  загаловак, тэму ці асноўную думку. Абгрунтуйце.

*Растлумачце пастаноўку  працяжніка ў першым сказе тэксту

*Зрабіце разбор па саставу слова «бескарысна»

*Спішыце  другі абзац тэксту, устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс                                                 

Ці варта быць беражлівым?

         Якімі  якасцямі павінен  валодаць сучасны чалавек? Ці павінен ён быць ашчадным? Што такое беражлівасць?

        Слова «берагчы» мае такі самы корань, як у слове «бераг». Яно азначае  ”зачыняць берагам”. Абараняць, хаваць, клапаціцца .Значыць, слова «беражлівасць» азначае якасць чалавека, якая  заключаецца ў яго ўменні клапатліва ставіцца да таго, што ў яго ёсць. Берагчы трэба не толькі  грошы, але і  іншыя рэсурсы. Напрыклад, калі мы  не забываем  выключаць   святло, выходзячы з пакоя, зберагаем электрычнасць, калі збіраем макулатуру—зберагаем дрэвы, не пакідаем смецця ў лесе –беражом прыроду.

       Можна таксама берагчы свае  здароўе, сям’ю і  берагчы час. Яго ніколі не бывае шмат, і кожная хвіліна, якую мы  марнуем, сядзім за камп’ютарам ці «ў тэлефоне,” можа ператварыцца ў хвіліну, якую вы падаруеце сваёй сям’і, сваім сябрам ці самому сабе.

      Беражлівасць павінна стаць спосабам жыцця, бо жыццё патрабуе такой рысы ад усіх нас.

*Вызначце тэму,  галоўную думку тэксту. Сфармулюйце і запішыце яе.

*Зрабіце фанетычны разбор слова «беражлівасць»

*Выпішыце словы на правапіс е,ё,я

*Запішыце апошні сказ, падкрэсліце  галоўныя члены, зрабіце схему

Вялікая душа маленькага чалавека

       Праяўленне  да  іншых шчодрасці  і дабрыні людзі  называюць велікадушнасцю.  Велікадушнасць—“вялікая душа, значыць, душа шырокая і шчодрая. Велікадушны чалавек  думае не толькі аб уласнай выгадзе, але і аб акружаючых  яго людзях.Ён не  будзе шукаць недахопы ў іншых людзях, а тым больш асуджаць іх, ставіцца агрэсіўна ,не будзе памятаць крыўды, помсціць, а даруе. Наадварот,будзе імкнуцца зразумець і дапамагчы.І гэта павінна ісці ад сэрца.

Самае важнае ў велікадушнага чалавека – гэта чысціня яго намераў.

     Хачу узгадаць адзін выпадак. Дзеці заўсёды радуюцца першаму снегу. І вось вучні шостага класа выбеглі пасля ўрокаў на школьны двор, пачалі дурэць і сваволіць, а таксама”абстрэльваць” сняжкамі вучняў малодшых класаў, якія выходзілі са школьных дзвярэй пасля  ўрокаў. І раптам адзін з шасцікласнікаў падсклізнуўся на мокрым снезе і ўпаў наўзніч у снег.Ад нечаканасці і болю ён заплакаў. Яго сябры засмяяліся.

   І толькі маленькі хлопчык, які нават снег яшчэ не струсіў з адзення пасля нядаўняга “абстрэлу”, падышоў і падаў яму руку, дапамагаючы падняцца.

        І ўсе адразу прыціхлі, уражаныя    вялікай   душой  маленькага

чалавека.

*Прыгадайце выпадкі праяўлення велікадушнасці ў вашым жыцці, раскажыце аб іх класу

*Складзіце план тэксту

*Падбярыце сінонімы да слова «велікадушнасць»

*Спішыце   выдзелены сказ і зрабіце яго сінтаксічны разбор

***

         Я вельмі люблю прыязджаць да сваёй бабулі ў вёску.У выхадныя дні, на святы, на канікулы, асабліва на летнія. Бо няма нічога лепей за лета ў весцы. Аднойчы  ў жніўні я прыехала да бабулі, сышла з аўтобуса і рушыла па вуліцы да бабулінай хаты. Побач са мной ішла суседка маёй бабулі цетка Алена  і нейкая незнаёмая жанчына,таксама з аўтобуса. Яны даволі гучна размаўлялі.

-Ох,і яблыкі ў гэтым годзе,аж галіны ломяцца,-расказвала цётка Ганна.—Увогуле год такі  ўраджайны. І бурачкі, і капустка. А морква якая ў гэтым годзе! Цукар, а не морква! Ды вы заходзьце, я вось тут жыву. Моркаўкі вам вырву, яблычак пакладу. Штрыфель у мяне з кулак.

       Жанчыны зайшлі ў двор цёткі  Алены , а я пабегла да бабулі.

       На наступны дзень  раніцай я пайшла да суседкі  па  свежае малако . Калі суседка налівала малако ў слоік,  я раптам успомніла пра ўчарашнюю жанчыну.

-А хто гэта прыязджаў да Вас учора, цёць  Лен ?—спытала я, бо ў вёсцы ўсе адно аднаго ведалі.

-Ніхто,-здзівілася жанчына.

-Я ж сама бачыла, як нейкая жанчына з Вамі ў двор заходзіла.

-А-а-а,гэта проста незнаёмая жанчына,-сказала цётка,-прыязджала паглядзець дом, які пад дачу прадаюць.

   Я падзякавала  за малако і пайшла дадому. Ішла і думала, што няма, напэўна,больш шчырых і гасцінных людзей,чым  у нашай вёсцы. І ў нашай краіне.

 *Вызначце стыль тэксту і тып маўлення

* Дайце тэксту загаловак

 *Знайдзіце ў тэксце 

—няпоўныя сказы

—клічныя сказы

—апавядальныя ,пытальныя ,пабуджальныя сказы

* Запішыце дыялог  у форме  сказаў з простай мовай