З 16 па 21 лютага ў нашай школе традыцыйна праходзіць Тыдзень роднай мовы. У панядзелак, 16 лютага, на першым паверсе школы настаўнікамі беларускай мовы быў аформлены стэнд. З ранку да вечара, у рамках акцыі «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску», гучала родная мова. Да акцыі далучыліся ўсе настаўнікі і вучні школы.
У аўторак, 17 лютага, быў арганізаваны фотачэлендж «Мова краіны маёй», а сярод вучняў 9-х класаў — праведзена дыктоўка «Родная мова».


У сераду, 18 лютага, для вучняў 9-х класаў была арганізавана свая гульня «ФЭСТ» (фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі). Вучні падзяліліся на дзве каманды, і з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні (разгадвалі загадкі, рэбусы, успомнілі пра святы, якія раней святкавалі нашы продкі).

У чацвер, 19 лютага, вучні 7-х класаў завіталі ў госці да малодшых школьнікаў з дэвізам: «Давайце размаўляць па-беларуску». Прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы і дыялектызмы — усё гэта стала тэмай сустрэчы.

Пятніца, 20 лютага была вельмі насычанай. Для вучняў пачатковай школы былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: гульня-віктарына «Чароўны куфэрак роднай мовы«, віктарына «Дзень роднай мовы». Чарговы раз вучні малодшых класаў паказалі свае веды ў валоданні роднай мовай. А для вучняў 7-ых класаў было прапанавана інтэрактыўнае заданне: скласці воблака любімых беларускіх слоў.



21 лютага, у рамках Тыдня роднай мовы, прайшла шырокая Масленіца, якая аб’яднала вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Праграма свята была накіравана на знаёмства
вучняў з народнымі звычаямі: сустрэча вясны і провады зімы. Свята было завершана традыцыйным чаяваннем з блінамі.



Вучні 5-6-х класаў здзейснілі падарожжа ў той самы ўнікальны Музей хлеба (аг. Батвінава). Даведаліся, як працуюць старадаўнія жорны і навошта патрэбны ланцугі. Паспрабавалі той самы хатні хлеб «з пылу, з жару» і паабедалі сапраўднымі беларускімі дэлікатэсамі. Для нашых рабят гэта не проста экскурсія, а далучэнне да традыцый беларускага народа.


