24 лютага адбылося адкрыццё тыдня роднай мовы «Нам засталася спадчына…». Гучалі песні на роднай мове, вершы-прызнанні ў любові роднай мове. Для вучняў 4-га класа была праведзена тэматычная класная гадзіна «Сябруем з роднай мовай». Пад час спаборніцтва вучні замацавалі і ўдасканалілі свае веды па беларускай мове.

25 лютага была праведзена хвілінка кемлівасці «Загадка- розуму разгадка». Вучні праявілі кемлівасць і ўменне разгадваць загадкі на роднай мове. Адбыўся конкурс селфі «Я і беларускі надпіс”.

26 лютага вучні 6-га класа завіталі ў госці да вучняў малодшых класаў і правялі віктарыну «Давайце размаўляць па- беларуску». Вучні далучыліся да роднага слова, паўдзельнічалі ў адгадванні загадак, перакладзе слоў, за што атрымалі невялікія падарункі.

Вучні 6-7-х класаў прынялі ўдзел у флэшмобе «Слоўнік у малюнках» (малявалі сваё любімае беларускае слова).

27 лютага з мэтай стварэння ўмоў для пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запаса, для развіцця кемлівасці , пачуцця слова для вучняў 8-х класаў была праведзена культуралагічная віктарына «Беларуская скарбонка». Удзельнікі віктарыны падзяліліся на дзве каманды і прадэманстравалі свой спрыт у веданні роднай мовы.

Не засталіся без увагі і вучні 3-га класа. Яны прынялі ўдзел у віктарыне «Таямніцы роднай мовы».Пераможцы атрымалі падарункі.

28 лютага настаўнікі пачатковых класаў правялі наступныя мерапрыемствы: гульню “Чароўны куфэрак”, віктарыну “Знаўцы роднай мовы”, квэст-гульню “Мой край – мая Радзіма”, якія прайшлі пад дэвізам : «Усяму пачатак — родная мова». Вучні праявілі актыўнасць, веданне роднай мовы. Удзельнікі далучыліся да мінулага нашай краіны, даведаліся пра старажытныя беларускія святы і абрады. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі скорагаворкі на беларускай мове.

Насычаны дзень завяршыўся акцыяй «Пажаданні роднай мове”. Вучні адрасавалі роднай мове цёплыя і шчырыя пажаданні росквіту, дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла і міру.
Акцыя паказала шчырасць і неабыякавасць вучняў да лёсу мілагучнай, прыгожай, пяшчотнай беларускай мовы.

1 сакавіка заключны дзень тыдня «Роднай мовы» прайшоў вельмі насычана. Разам з фальклорнымі калектывамі «Спадчына» і «Валошкі» вучні нашай школы святкавалі Масленіцу. Удзельнікі свята спявалі, танчылі, праводзілі гульні, гукалі вясну, і канечне, не абышлося без смачных бліноў.

А вучні 4-га класа прынялі ўдзел у конкурсе знаўцаў роднай мовы «Размаўляй па-беларуску». Дзеці разгадвалі крыжаванкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, збіралі пазлы.

план-тыдня-мовы