Дадатак 1

Хвілінка духоўнасці

      Паслухайце прыпавесць аб адным цудоўным  дрэве, якое шмат плакала за сваё жыццё (Прагляд відэа прыпавесці «Хлопчык і яблыня», абмеркаванне прыпавесці).

      Жыла ў лесе дзікая яблыня. І любіла яблыня маленькага хлопчыка. І хлопчык кожны дзень прыбягаў да яблыні, збіраў лісце, што падала з яе, плеў з іх вянок, апранаў яго, як карону, і гуляў у ляснога караля. Ён узбіраўся па ствале яблыні і гойдаўся на яе галінках. А потым яны гулялі ў хованкі і, калі хлопчык стамляўся, ён засынаў у цені яе галін. І яблыня была шчаслівая.

       Але ішоў час, і хлопчык падрастаў, і ўсё часцей яблыня бавіла дні ў адзіноце.

       Неяк раз прыйшоў хлопчык да яблыні. І яблыня сказала:

 —  Ідзі сюды, хлопчык, пагушкайся на маіх галінках, сарві маіх яблыкаў, пагуляй са мной, і нам будзе добра!

 — Я занадта дарослы, каб лазіць па дрэвах, —  адказаў хлопчык. — Мне хацелася б іншых забаў. Але на гэта патрэбны грошы, а хіба ты можаш мне даць іх?

— Я б рада —  уздыхнула яблыня, — але ў мяне няма грошай, адно толькі лісце і яблыкі. Вазьмі мае яблыкі і прадай іх у горадзе, тады ў цябе будуць грошы. І ты будзеш шчаслівы!

        І хлопчык залез на яблыню і сарваў усе яблыкі, і панёс іх з сабой. І яблыня была шчаслівая.

       Пасля гэтага хлопчык доўга не прыходзіў, і яблыня зноў засумавала. І калі аднойчы хлопчык прыйшоў, яблыня так і задрыжала ад радасці.

— Ідзі хутчэй сюды, малыш! — усклікнула яна. — Пакачайся на маіх галінках, і нам будзе добра!

— У мяне занадта шмат клопатаў, каб лазіць па дрэвах, — адказаў хлопчык. — Мне хацелася б мець сям’ю, завесці дзяцей. Але для гэтага патрэбен дом, а ў мяне няма дома. Ты можаш даць мне дом?

— Я б рада, —  уздыхнула яблыня — але ў мяне няма дома. Мой дом — мой лес. Але затое ў мяне ёсць галінкі. Ссячы іх і пабудуй сабе дом. І ты будзеш шчаслівы.

         І хлопчык ссек яе галінкі і панёс іх з сабой, і пабудаваў сабе дом. І яблыня была шчаслівая. Пасля гэтага хлопчык доўга-доўга не прыходзіў. А калі з’явіўся, яблыня ледзь не здранцвела ад радасці.

— Ідзі сюды, хлопчык — прашаптала яна, — пагуляй са мной.

— Я ўжо занадта стары, мне сумна і не да гульняў, — адказаў хлопчык. — Я хацеў бы пабудаваць лодку і паплысці на ёй далёка-далёка. Але хіба ты можаш мне даць лодку?

— Спілі мой ствол і зрабі сабе лодку, — сказала яблыня  — і ты зможаш паплысці на ёй далёка-далёка. І ты будзеш шчаслівым.

       І тады хлопчык спілаваў ствол і зрабіў з яго лодку. І паплыў далёка-далёка. І яблыня была шчаслівая.

… Хоць у гэта і нялёгка паверыць.

Прайшло шмат часу. І хлопчык зноў прыйшоў да яблыні.

— Прабач, хлопчык — уздыхнула яблыня —  але я больш нічога не магу табе даць. Няма ў мяне яблыкаў.

— На што мне яблыкі? — адказаў хлопчык. — У мяне амаль не засталося зубоў.

— У мяне не засталося галін, — сказала яблыня. — Ты не зможаш пасядзець на іх.

— Я занадта стары, каб сядзець на галінках, — адказаў хлопчык.

— У мяне не засталося ствала, — сказала яблыня. — І Табе няма па чым больш узбірацца ўверх.

— Я занадта стаміўся, каб узбірацца ўверх, — адказаў хлопчык.

— Прабач, — уздыхнула яблыня, — мне б вельмі хацелася даць табе хоць што-небудзь, але ў мяне нічога не засталося. Я цяпер толькі стары пень. Даруй.

— А мне цяпер шмат і не трэба, — адказаў хлопчык. — Мне б цяпер толькі ціхае і спакойнае месца, каб пасядзець і адпачыць. Я вельмі стаміўся.

— Ну што ж, — сказала яблыня, — стары пень для гэтага якраз і падыходзіць. Ідзі сюды, хлопчык, сядай і адпачывай. Так хлопчык і зрабіў. І яблыня была шчаслівая.

— Ці быў хлопчык сябрам яблыні?

— Ён забіраў ці яблыня сама аддавала? (Сама аддавала)

— А чаму яблыня без шкадавання аддавала ўсё, што трэба было хлопчыку? (Яблыня любіла хлопчыка).

!Глядзі ў корань!
      Павага  –  пачуццё пачцівасці да каго-небудзь, чаго-небудь, выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг.

Паважаць – пачытаць, шанаваць, душэўна прызнаваць чые-небудзь вартасці, шанаваць высока.

!Стол даведак!

Сінонімы: шанаванне, пачцівасць, захапленне, пакланенне, абажанне, пачцівасць, пашана, чуласць

Антонімы: непавага, непачцівасць, грэбаванне

     !Залацінкі мудрасці! (Прыказкі патрэбна злучыць)

Маладым у нас дарога – старым у нас пашана.

Маладога навучаюць – старога не павучаюць.

Бацьку з маці пачытаць – гора не ведаць.

Старэйшым месца саступі – малодшым дапамогу акажы.

Будзеш пачытаць бацьку і маці – даведаешся пашану і ад свайго сына.

Ад Савета старых людзей галава не баліць.

     !Вясёлы перапынак!

Скласці сінквейн

1 рад – слова “павага”;

2 рад – слова “Маці”

     “Парады для сапраўднага сына і найлепшай дачкі”.    Маці дала табе жыццё, адкрыла перад табою свет. Яна клапоціцца аб тваім здароўі, хоча бачыць цябе шчаслівым, сумленным, добрым. Беражы маці, клапаціся пра яе здароўе, даражы яе надзеямі. Нічым не азмрочвай яе жыццё. Будзь такім, каб маці ганарылася табою. Перад тым, як штосьці зрабіць, запытайся ў сябе:  “А мая маці гэта ўхваліць ці не?”. І калі тваё сумленне адкажа, што матуля гэта ўхваліць, дзейнічай смела, тваё пачуцце цябе не падмане.

!Спроба пяра!

Пісьмовае паведамленне на тэму “Самы дарагі мой чалавек…”.

Дадатак 2

“Самы дарагі мой чалавек…”

        Хто для мяне самы блізкі чалавек? Вядома ж, мая любімая матуля! Даражэй за яе ў мяне няма чалавека на ўсім белым свеце! Мама падарыла жыцце мне і майму старэйшаму брату. Я ей вельмі за гэта ўдзячная! З першых дзён прыходу ў гэты свет нас сустракаюць матуліны вочы, саграваюць матуліны рукі, засцерагае ад нягод матуліна сэрца. Самы дарагі мой чалавек — мая мама. Яна невысокага росту. Твар у маёй мамы добры. Вочы — зяленыя, часам — задумлівыя, а часам — усмешлівыя. Калі мама пра штосьці турбуецца, яе вочы таксама становяцца неспакойнымі. Нос у яе прамы з невялікай гарбінкай. Валасы цемна-русыя. Мама, як сонца, свеціць у нашым доме. Хочацца, каб мая мама ніколі не засмучвалася. Але так не бывае. Бо мама хвалюецца за мае адзнакі, мае здароўе. Мне трэба старацца, каб мама часцей усміхалася. І я хачу звярнуцца да ўсіх дзяцей планеты: давайце будзем берагчы нашых мам ад гора і нягод, ад хвароб і бед. Чым клапатлівей і далікатней і больш уважліва мы будзем адносіцца да сваіх матуль, тым даўжэй іх сэрцы будуць жывымі і гарачымі.

         Мама — мой самы лепшы сябар. Яна заўседы дапаможа ў цяжкую хвіліну, падтрымае мяне, дасць добры савет. Мы з мамай шмат часу праводзім разам. Калі я была зусім маленькая, яна праводзіла мяне ў дзіцячы садок, а потым мы разам вярталіся дадому, гулялі, чыталі кніжкі, хадзілі ў краму. Ды і цяпер я вельмі люблю бываць ўдваіх з матуляй. Мы як дзве сяброўкі весялімся або сумуем, а часам марым. Вельмі цікава рыхтуем праграму да свят, асабліва Навагодніх: мы апранаецца ў касцюмы. Але самае займальнае наш занятак — гэта чытанне. Мы па чарзе чытаем услых кнігі, якія раней падбірала маці, але цяпер усе часцей я дзялюся з ею цікавымі навінамі. І ў такія хвіліны я адчуваю, што няма людзей бліжэй нас з мамай.

         Наогул мне вельмі пашанцавала, таму што мая мама — настаўніца пачатковых класаў і яна была маей першай настаўніцай! Мама навучыла мяне чытаць і пісаць, рашаць цяжкія ўраўненні і задачы. Гэтаму яна вучыць усіх сваіх вучняў. Я ведаю, як няпроста быць добрым настаўнікам. Колькі сшыткаў прыходзіцца правяраць кожны дзень! А колькі кніжак чытаць! Мама — добры настаўнік, яе любяць многія вучні і бацькі, паважаюць калегі па працы.

         А як смачна ўмее гатаваць мая мамачка! Пальчыкі абліжаш! І бліны, і аладкі, і пірагі, і катлеты — усе у яе  атрымоўваецца. А на дачы мама любіць вырошчваць кветкі. Яна сама прыдумляе, што і дзе пасадзіць. Выдатна атрымліваецца! І нас усе лета радуюць якія-небудзь кветкі!

         Я вельмі люблю сваю маму, імкнуся ва ўсім ёй быць памочніцай і не засмучаць яе. Мая матуля — самая лепшая, таму што яна мая!