«Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!»Пад такім дэвізам прайшло светкаванне Дня роднай мовы ў нашай школе. Вучні з задавальненнем спявалі песні і чыталі вершы на роднай мове, пісалі самыя шчырыя пажаданні і любімыя словы.