Майсяйкова Ала Уладзіміраўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе
Тэма ўрока:“У.Караткевіч.”Паром на бурнай рацэ”. Гуманістычная аснова твора”
Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць: ідэйна-мастацкі змест і сюжэт апавядання У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”, засяродзіўшы ўвагу на маральных паказчыках герояў твора; авалодаюць паняццямі: вобраз-герой; чалавечнасць, гуманізм, удасканаляць навыкі работы з мастацкім творам ( эпічным)
Задачы выхавання і развіцця асобы вучняў: стварыць умовы для разумення прыярытэту маральных каштоўнасцей,разумення таго, як асабістыя якасці чалавека ўплываюць на яго ўчынкі і якія ўчынкі можна назваць гуманнымі, чалавечнымі.
Метады семантызацыі, выкарыстаныя на ўроку: метад анталагізацыі, марфалагічнага аналізу, метад асацыяцыі, работы з інфармацыяй
Тып урока: урок набыцця новых ведаў
Матэрыялы і абсталяванне: карткі з заданнямі, мультымедыйная прэзентацыя
Эпіграф: Калі абыякавы да пакут іншых, ты не заслугоўваеш звання чалавека
Ход урока
І. Арыентыровачна-матывацыйны этап
1.1 Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою
1.2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока
Вучні самастойна фармулююць мэты ўрок ,працягнуўшы выразы
*Даведаюся…
*Вызначу…
*Навучуся…
1.3.Работа з эпіграфам. Вучні апрымалі апераджальнае заданне: падабраць эпіграф да твора. Яны агучваюць свае эпіграфы і тлумачаць свой выбар.
(«Людзей ратуе толькі чалавечнасць» (Пімен Панчанка)
Вышэй за ўсё і перш за ўсё-чалавечнасць. (Я.Брыль)
ХВІЛІНКА ДУХОЎНАСЦІ
Модуль 1. ( Тлумачэнне паняцце духоўна-марвльнай катэгорыі,лексічнае значэнне слова,яго этымалогія)
—Я таксама падабрала эпіграф да нашага сённяшняга ўрока. Персідска-Таджыкскі паэт Саадзі, які жыў у XIII стагоддзі, казаў : ” Калі абыякавы да пакут іншых, ты не заслугоўваеш звання чалавека “
-Як вы думаеце, што ён меў на ўвазе? (адказы вучняў)
-Так, ён заклікаў быць чалавечным. Што такое чалавечнасць? У вас на сталах ляжаць слоўнікі. Прачытайце вызначэння паняцця чалавечнасць і запішыце ў сшыткі. (праца са слоўнікамі).
Чалавечнасць, -і, жаночы род
Уласцівасць чалавечнага; гуманнасць, чалавекалюбства
Паняцце “чалавечнасць” можна замяніць іншым словам-гуманнасць. У сшытку запішыце насупраць слова чалавечнасць яго сінонім (вучні даюць азначэнне слова , гуманнасць). Які знак можна паставіць паміж гэтымі словамі? (роўна =) . Гуманны чалавек, значыць чалавечны.
Модуль 2. (работа са словам ) Прыём” Асацыяцыя”.
А зараз засяродзьцеся на сваіх пачуццях і падумайце,якія асацыяцыі ўзнікаюць ў вас пры слове “чалавечнасць”. Запішыце іх у слупок.
Шчырасць, добразычлівасць, жаданне рабіць дабро,узаемадапамога, падтрымка, давер, міласэрнасць, суперажыванне,спагада, сумленне.
У другі слупок запішыце словы-антонімы.
Чэрствасць, бяздушнасць, абыякавасць, жорсткасць, няшчырасць, эгаізм, нянавісць, хлусня,страх, подласць.
ІІ.Пазнавальны этап.
1.1. Паглыбленне ў тэорыю літаратуры
Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб больш глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Гэтым прыёмам карыстаўся У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ» .
-Давайце ўспомнім ,як назывюцца ў літаратуры вобразы,якія супрацьпастаўляюцца адзін аднаму ?( Вобразы-антыподы)
-Чаму мы можам назваць іх антыподамі?
( таму што антыподы —гэта людзі, якім уласцівы процілеглыя погляды і якасці)
-Зараз мы высветлім, якіх гпоглядаў прытрымліваліся Гораў і Пора-Леановіч і якія якасці характару яны праявілі ў апісаную ў апавяданні вераб’іную ноч.
1.2. Гутарка
— Што мы ведаем пра галоўных герояў твора ?
Героі твора — ваенныя ў чыне капітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам.
— З якой нагоды на пераправу быў накіраваны Капітан Гораў?
-Чаму аўтар зазначае ,што Пора-Леановічу “не надта давяралі “?
-Якія ўзаемаадносіны склаліся паміж галоўнымі героямі ?
-На чыім баку, на вашу думку, сімпатыі аўтара? ( У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?
1.3. Праблемнае пытанне.
-А зараз падумайце і запішыце ў сшыткі пытанне,на якое вы сёння хацелі б знайсці адказ (вучні агучваюць свае пытанні)
Настаўнік прапаноўвае сваё праблемнае пытанне : у чым , на вашу думку, чалавечнасць учынка Горава ?
1.4. Работа па варыянтах . Каб даць адназ на маё пытанне і вашы пытанні, засяродзім увагу на вобразах двух капітанаў (І варыянт—Гораў, ІІ—Пора-Леановіч)
Гутарка і па яе выніках запаўненне табліцы
Гораў
— Як капітан Гораў адчувае сябе на пераправе?
— У чым была небяспека начной пераправы на другі бераг Дняпра?
— Што падштурхнула капітана Горава даверыцца салдату Івану, папрасіць у яго дапамогі?
— Як рэагуе капітан Гораў на тое, што жонка Грынкевіча спазнілася ўсяго надзесяць хвілін?
— Што вымусіла Юрыя Горава выказаць сваё абурэнне капітану Пора-Леановічу?
— Ці ёсць у душы Горава страх, калі ён збіраецца і прымае ўдзел у дуэлі?
— Якія моцныя пачуцці жывуць у яго душы і кіруюць яго дзеяннямі?
-Ці заўважае ён незвычайныя паводзіны Пора-Леановіча, калі тойпапярэджвае, што будзе страляць левай рукой, прапануе выбраць лепшы пісталет?
—Ці разумее капітан,за што яму дзякуе Пора –Леановіч?
Пора-Леановіч.
—Аўтар не дае апісанне знешнасці Горава, а Пора-Леановіча апісвае даволі падрабязна. Чаму? (Унутраны свет адбіўся на знешнасці героя)
— На якую мастацкую дэталь асабліва звяртае ўвагу аўтар пры апісанні знешнасці капітана Пора-Леановіча? Чаму, на вашу думку, менавіта вочы?
— Хто ў тэксце дае характарыстыку Пора-Леановічу?
— Як дзейнічае капітан, каб затрымаць жанчыну?
—Ці можна асуджаць капітана за тое, што ён, як сапраўдны салдат, выконвае загад?
-Што асабістаа вас уразіла ці абурыла ў словах і учынках капітана ?
— Чаму Пора-Леановіч гаворыць”дзякуй” за сваю смерць?
— Ці можна ў такім выпадку сцвярджаць, што ў яго сапраўды не было сумлення?
Запаўненне табліцы (у вучняў на парце)
Паказчык | Гораў | Пора-Леановіч |
Сям’я | ||
Партрэтная характарыстыка | ||
Учынкі і дзеянні | ||
Мова | ||
Уласная выснова | Такім чынам,….—- гэта… | Такім чынам,….—- гэта… |
(Агучванне вынікаў работы)
Модуль 3.
- Роздум.
-Чаму Пора-Леановіч, на вашу думку, паводзіць сябе менавіта так? (Ён расчараваныў жыцці і спустошаны чалавек, амаральны )
-Чаму аўтар “забівае” свайго героя?
-Ацаніце гэты ўчынак капітана Горава. Ці сустракаліся на вашым жыццёвым шляху такія людзі?
1.2. Ствараем разам » сонца чалавечнасці»
На дошцы прымацаваны жоўты круг сонца. У кожнага з вучняў загадзя падрыхтаваны праменьчык,на якім піішацца імя чалавека, які дапамог у цяжкую хвіліну жыцця, паставіўся да яго па-чалавечы. Затым дзеці па чарзе распавядаюць пра свае промні і прымацоўваюць іх да сонца.
ІІІ.Кантрольна-карэкцыйны этап
- . Вызначэнне ідэі твора. (Галоўная думка твора носіць глыбока гуманістычны характар, аўтар услаўляе справядлівасць і чалавечнасць як найвышэйшыя чалавечыя каштоўнасці, асуджае здрадніцтва, помслівасць, карныя дзеянні да тых, хто адстойваў свабоду і незалежнасць свайго народа )
- . Гутарка.
-Ці знайшлі вы адказы на пытанні, запісаныя ў пачатку ўрока ?
1.3. Выкананне тэставага задання па апавяданню “Паром на бурнай рацэ”
(Навумчык М.І. Вывучэнне апавядання У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”{ тэставае заданне ,8 клас }// Беларуская мова і літаратура.—2013.—№1.-С.—35-37.
VІ. Дамашняе заданне.
Напісаць міні-сачыненне-разважааанне, узяўшы за асновы эпіграф урока або любы эпіграф, прапанаваны вучнямі
V. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне і каменціраванне адзнак. Рэфлексія. Працягніце сказ “Сённяшні ўрок даў мне для жыцця…”