Свята “Масленіца”

Дата: 16.03.2024

Тып: пазакласнае мерапрыемства

Мэта: валоданне вучнямі ўменнямі здзейсняць рэканструкцыю (пастаноўку) беларускага народнага свята “Масленіца”.

Задачы:

1. садзейнічаць знаёмству вучняў з асаблівасцямі свята “Масленіца”, паказаць багацце традыцый Усходняга Палесся.

2. садзейнісаць развіццю творчых задаткаў, эстэтычнага густу, навыкам калектыўнага выканання беларускіх народных песень, папаўненню і актывізацыі беларускага слоўнікавага запасу;

3. сродкамі беларускага музычнага фальклору садзейнічаць выхаванню любові і павагі да сваёй спадчыны; выхаванню патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці.

Абсталяванне: лялька-чучала зімы, кола з рознакаляровымі стужкамі, беларускія народныя касцюмы; музычныя інструменты: баян, бубен, трашчоткі, дудкі.

Музычны матэрыял:

1. “А ў нас сёння Масленка, Масленка” бел. нар. песня

2. “Грачанікі” бел. нар. песня

3. Гульня «Блін гарыць!»

4. “Кракавяк” бел. нар. танец

5. “Грыца” бел. нар. танец

6. “Карапет” бел. нар. танец

Усе разам : Усе! Усе! Усе!

Усе на свята! Масленіцу – сустракаем,

Зіму – праважаем, вясну – заклікаем!

Некалькі дзяцей: Спяшайцеся хутчэй, спяшайцеся хутчэй!

Няма нашага свята весялей!

Гучыць песня:

1. А ў нас сёння Масленка, Масленка,

ой, лялю, рана Масленка, Масленка.

2. А з-пад куста ластаўка, ластаўка,

ой, лялю, рана ластаўка, ластаўка.

3. Сядзіць яна высока, высока,

ой, лялю, рана высока, высока.

4. Бачыць яна далёка, далёка,

ой, лялю, рана далёка, далёка.

5. Дзевяць хлопцаў жэняцца, жэняцца

ой, лялю, рана жэняцца, жэняцца.

6. Дзевяць дзевак вянчаюць, вянчаюць,

Ой, лялю, рана вянчаюць, вянчаюць.

Вядучы: Дзеці, давайце разам пагукаем Масленіцу.

Усе прысутныя гучна: Масленіца!!!

Гучыць музыка. Дзеці выносяць ляльку-чучала Масленіцы

Масленіца. О-го-го! Хто тут мяне клікаў?
Вядучы. Мы клікалі! Добры дзень, Масленіца дарагая, наша госця залатая!

Дзеці вітаюцца, пляскаюць у далоні.

Дзяўчынка (трымае звязку вялікіх баранак):

Шырокая Масленіца да нас прыйшла.

Прыйшла з вяселлем ды с радасцю,

З усялякай здобай,

З пірагамі ды аладкамі.

Дзяўчынка: Ды з блінамі гарачымі,

 З квасам ячменным,

 З мёдам цягучым.

 Шырокая Масленіца, шчодрая Масленіца.

Дзяўчынка: Мы Масленіцай хвалімся,

На горках катаемся,

Блінамі аб’ядаемся.

Дзяўчынка: Мы думалі, наша Масленіца сем нядзель, а яна ўсяго сем дзянёчкаў!

Дзяўчынка: Наша Масленіца нас падманіла, на сем нядзель посту пасадзіла.

Дзяўчынка: На белую капусту, на чорную рэдзьку, на кісель з грыбамі. А мы ж любім грачанікі з маслам!

“Грачанікі”

1. Із крыніцы воду брала,

Грачанікі учыняла,

Грачанікі учыняла

І мукою пасыпала.

Прыпеў

Гоп, мае грачанікі,

Гоп, мае ячны,

Да чаго вы, грачанікі,

Такія няўдачны?

2. Грачанікі не ўдаліся,

па ўсёй печы расплыліся,

Ой, вы мае грачанікі,

Ой, вы мае ячны.

Дзяўчынка: Масленіца, Масленіца,

Блінам смажніца.

Прыходзь раненька, сустрэнем цябе добранька.

Сырам, маслам і бліном.

Вельмі смачным пірагом.

Дзяўчына: Ой, Масленіца, працягнісь,

За белую бярозаньку зацапісь,

Нам казалі: Масленіца сем гадкоў.

А наша Масленіца сем дзянькоў.

Дзяўчына: Мы Масленіцу сустракаем.

Сырам гору набіваем,

Дзяўчына: Масленка, масленка, бывай, зіма красненька!

Дзяўчынка: Прыйшла да нас Масленіца, прынесла бліны ды масліца!

Праводзіцца беларуская народная гульня «Блін гарыць!»

Дзяўчына: Наша Масленіца гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Яна пешай для нас не йдзе,

Да на коніках едзе.

А там конікі былі вараныя,

А там слугі былі маладыя.

Наша Масленіца гадавая,

Яна госцейка дарагая.Выкананне гісторыка-побытавых танцаў “Кракавяк”, “Грыца”, “Карапет”